Хлопца з Мікашэвічаў затрымалі за ўкраінскі сцяг
Віталя Каліноўскага з Мікашэвічаў міліцыянты прынялі за ўкраінца, бо ён трымаў у руках акрамя бел-чырвона-белага яшчэ і ўкраінскі сцяг.
Затрымалі яго каля Чарнобыльскай капліцы, калі ён вяртаўся з „Чарнобыльскага шляху” і збіраўся ехаць дадому, кажа Віталь Каліноўскі:
– Я азірнуўся назад і ўбачыў, што за мной накіроўваецца нейкі чалавек. Я адразу зразумеў, што гэта за мной, з усіх бакоў падскочылі хлопцы і закінулі мяне ў мікрааўтобус. Завезлі ў Савецкі РАУС, я спытаў у іх: „Чаму яны мяне затрымалі?”. Яны сказалі з-за таго, што я трымаў у руках бандэраўскі сцяг.
Супакоіліся міліцыянты толькі тады, калі ў Савецкім РАУСе Віталь Каліноўскі паказаў беларускі пашпарт. Каліноўскага пратрымалі ў міліцыі больш за гадзіну. За гэты час яго сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belprauda.org