Баевікі просяць абстраляць Украіну з расейскай артылерыі



Запісы сведчаць пра тое, што баевікі звярталіся да расейскага боку з патрабаваннем падтрымаць іх артабстрэлам пазіцый украінскай арміі.

Служба бяспекі Украіны атрымала бясспрэчныя доказы ўдзелу Узброеных сіл РФ на баку тэрарыстаў у баявых дзеяннях супраць украінскіх вайскоўцаў у раёне мяжы.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБ Украіны, размясціўшы адпаведныя відэаматэрыялы.

[youtube id=”i-NoNJNdB7c”]

Адзначаецца, што 23 ліпеня, паблізу пасёлка гарадскога тыпу Грыгор’еўка Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці быў здзейснены артабстрэл пазіцый Узброеных сіл Украіны з расейскага боку, у выніку якога загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў і 22 былі параненыя.

У СБУ звяртаюць увагу, што перахопленыя тэлефонныя перамовы аднаго з баевікоў з кіраўніком тэрарыстаў Ігарам Гіркіным («Стралком») сведчаць пра тое, што перад гэтым баевікі звярталіся да расейскага боку з патрабаваннем падтрымаць іх артабстрэлам пазіцый украінскай арміі. Гіркін запэўнівае суразмоўцу, у якога скончваюцца патроны: калі расейскі бок „не зраўняе іх (украінскіх вайскоўцаў) з зямлёй, тады мы проста будзем адступаць”.

unian.net