У Расеі знішчылі помнік загінулым польскім і літоўскім спецперасяленцам



У Пермскім краі Расеі знішчылі помнік загінулым польскім і літоўскім спецперасяленцам – ахвярам палітычных рэпрэсій 1945 года, паведамляе Вelsat.

Мемарыял стаяў на могілках былога спецпасёлка Галяшор, куды да вайны савецкая ўлада дэпартавала жыхароў заходніх прыгранічных абласцей. У 1945 годзе ў Галяшор прыехала ад 60 да 80 польскіх і літоўскіх сем’яў. Многія загінулі ад голаду, былі забітыя ці параненыя на нарыхтоўцы лесу.

Пра знікненне помніку паведамілі мясцовыя жыхары, якія прыехалі на могілкі прыбрацца. На месцы помніка засталося толькі пустое месца. Помнік польскім і літоўскім спецпасяленцам адкрылі ў жніўні 2016 года.