У Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 114 мігрантаў



У Польшчу 22 красавіка спрабавалі незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі 114 чалавек, сярод іх грамадзяне Эрытрэі і Егіпта. 67 чалавек, заўважыўшы патрулі, павярнулі назад у Беларусь.

Як паведамляе Памежная служба Польшчы, група з 20 агрэсіўна настроеных мігрантаў закідала патрульных камянямі.

У Белавежы за садзейнічанне нелегальным мігрантам затрымалі двух грамадзян Грузіі, а таксама грамадзян Латвіі і Украіны.