Палітзняволенага Ігара Аліневіча ў пачатку красавіка змяшчалі ў ШІЗА
19 гадоў таму
Палітзняволенага Ігара Аліневіча ў пачатку красавіка змяшчалі ў ШІЗА.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал „Право на восстание”.
Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.