Міжнародны адукацыйны трэнінг „Analyse and think critically – media literacy for youth” адбудзецца ў Варшаве ў маі



Цяпер арганізатары прымаюць апошнія заяўкі на ўдзел. Падчас праекту маладыя людзі ад 18 да 32 год абмяняюцца досведам барацьбы з прапагандай, маніпуляцыяй у СМІ, даведаюцца, як ствараць уласны кантэнт і іншае.

Сённяшняя Госця Рацыі – дырэктарка Беларускага Дому ў Варшаве, на базе якога і ладзіцца трэнінг у Польшчы, Анастасія Кажапенка. У размове з нашым карэспандэнтам Марынай Савіцкай яна распавяла асаблівасці мерапрыемства.

РР: Зараз у вас ладзіцца набор на трэнінг, які ўжо адбываўся. Чым цяпер ён будзе адметны?

– Гэта будзе ўжо іншы трэнінг. Гэта вялікі стратэгічны праект у рамах моладзевай праграмы. У першым трэнінгу было менш удзельнікаў, яны вучыліся, збіралі інфармацыю. А цяпер некаторыя з гэтых удзельнікаў будуць дзяліцца гэтай інфармацыяй далей, з іншымі прадстаўнікамі розных краін.

Цалкам размова:

Заўкі на ўдзел у трэнінгу „Analyse and think critically…” можна дасылаць да 2 мая ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя