Беларусы запрашаюцца да ўдзелу ва ўкраінскім круглым стале па пытанні ядзернай зброі ў Беларусі



Украінскія Інстытут знешнепалітычных даследаванняў, Інстытут сусветнай палітыкі, Цэнтр ваенна-прававых даследаванняў, Цэнтр палітычных даследаванняў „Дактрына” пры арганізацыйным садзейнічанні Генеральнай дырэкцыі па абслугоўванні замежных прадстаўніцтваў запрашаюць ахвотных прыняць удзел у круглым стале пад назвай: „Расейская ядзерная зброя ў Беларусі як пагроза еўрапейскай бяспецы”.

Асобна чакаюць на беларускіх удзельнікаў. Кажа ўдзельнік круглага стала, кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка:

– Я запрашаю прадстаўнікоў Беларусі, апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, усіх хто жадае далучыцца, але фізічна не можа, яны могуць гэта зрабіць анлайн. Там будзе адпаведная трансляцыя ў Zoom, будзе забяспечвацца ў тым ліку бесперапынная трансляцыя, таксама ў прынцыпе будзе магчымасць задаць пытанні. То бок такі фармат таксама прадугледжаны анлайн, таму я заклікаю перайсці па спасылцы, зарэгістравацца, я буду толькі ўсцешаны.

Акрамя сітуацыі ў самой Беларусі, удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытанні ядзерных намераў Расеі ў вайне ва Украіне і магчымасці Захада па стрымліванні такой агрэсіі ды спрыянню ў заканчэнні вайны.

Спасылка для гасцей круглага стала.

Беларускае Радыё Рацыя