У Беластоку пройдзе серыя сустрэч прысвечаных гісторыі і культуры Падляшша



У Беластоку пачынаецца серыя сустрэч прысвечаных Падляшшу „Свае пра сваё”. Размова будзе ісці пра гісторыю, мову і традыцыю Падляшша.

Першая сустрэча будзе прысвечана гісторыі Падляшша: як быў заселены рэгіён, у якія дзяржавы ўваходзіў, хто і як жыў, кіраваў, ваяваў, чым займаўся.

Фармат: лекцыя-дыскусія

Дзе: MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44, Białystok)

Калі: 25 красавіка

Час: 18.30

Уваход вольны!

Цыкл дыскусій і лекцый для беларусаў у Беластоку рэалізуецца пры падтрымцы MSWiA.