Анастасія Кажапенка: У нашу адукацыйную праграму мы адбіраем толькі беларусаў
Міжнародны адукацыйны трэнінг „Analyse and think critically – media literacy for youth» адбудзецца ў Варшаве ў траўні. Цяпер арганізатары прымаюць апошнія заяўкі на ўдзел.
Падчас праекту маладыя людзі ад 18 да 32 год абмяняюцца досведам барацьбы з прапагандай, маніпуляцыяй у СМІ, даведаюцца, як ствараць уласны кантэнт і іншае.
Сённяшняя Госця Рацыі – дырэктарка Беларускага Дому ў Варшаве, на базе якога і ладзіцца трэнінг у Польшчы, Анастасія Кажапенка. У размове з нашым карэспандэнтам Марынай Савіцкай яна распавяла асаблівасці мерапрыемства.
РР: Зараз у вас ладзіцца набор на трэнінг, які ўжо адбыўваўся „Analyse and think critically…” Чым зараз ён будзе адметным?
Анастасія Кажапенка: Гэта крыху будзе іншы трэнінг. Бо гэта вялікі стратэгічны праект у рамках моладзевай праграмы «Erasmus +». На першым трэнінгу было менш удзельнікаў. Яны вучыліся, набіралі інфармацыю. А цяпер некаторыя з гэтых удзельнікаў будуць дзяліцца гэтай інфармацыяй далей з іншымі прадстаўнікамі розных краін. І зараз будзе дзве групы. На першых трэнінгах увосень былі ўдзельнікі з Германіі, Славакіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. І нас было шмат. Усе знаёміліся, перадавалі свой досвед. Бо ў кожнай краіне свой досвед – і ў журналістыцы, і ў прапагандзе. І нам было вельмі цікава. А цяпер мы падзяліліся па тры краіны. Адзін трэнінг адбудзецца ў Польшчы. Гэта будзе для ўдзельнікаў са Славакіі, Германіі і Польшчы. А другі трэнінг на тыдзень раней адбудзецца ў Літве, і ў ім прымуць удзел дзяўчаты і хлопцы з Эстоніі, Латвіі і Літвы. І зноў жа мы імкнемся шукаць для ўдзелу беларусаў. У тым ліку і з Германіі, і з Літвы. У нашым выпадку, а мы адказваем за ўдзельнікаў з Польшчы, мы бяром толькі беларусаў. Гэта наша прынцыповая пазіцыя, таму што мы хочам даць магчымасць удзельнічаць беларусам, бо мы «Беларускі дом», у палякаў і так вельмі шмат магчымасцяў, праектаў і для нас гэта вельмі важна.
Цалкам размова:
Заўкі на ўдзел у трэнінгу „Analyse and think critically…” можна дасылаць да 2 траўня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя