Лідскаму паэту споўнілася б 85



24 красавіка лідскаму паэту і журналісту Алесю Стадубу (1938-2020) споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Алесь Стадуб нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў школу ў Нясвіжы, а таксама Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі) і філфак Яраслаўскага педінстытута. З 1972 года жыў і працаваў у Лідзе. Узначальваў раённае таварыства “Веды”, а ў вольны час займаўся літаратурай і журналістыкай, пісаў вершы.

З друку выйшлі кнігі “Твае вочы”, “Вузел”, “ Летапіс пачуццяў”, “Калінавыя гроны”, “Водгук ісціны”, “Скрыжалі” і іншыя. У адным з вершаў Алесь Стадуб пісаў:

Я колькі сам сябе не ўспомню,

Любіў спакусны ўзлёт надзей.

Хацеў быць хлебам, светлым промнем,

Каб добрых радаваць людзей.

Беларускае Радыё Рацыя