„Мова Нанова” ў Беластоку: Як жартаваць па-беларуску



24 красавіка 2023 — чатырнаццатыя заняткі другога сезона «МОВЫ НАНОВА» ў Беластоку!

Госцем заняткаў будзе стэндап-комік Павел Радзевіч. Таксама ўдзельнікі заняткаў разам з Кацярынай Ваданосавай працягнуць знаёміцца з асобай Янкі Купалы.

Пачатак у 19.30 у Беларускім хабе “Новая Зямля” (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A).

“Мова Нанова” — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку – пішуць арганізатары.