Мікіта Ігнаценка: Вярнулася нармальнае жыццё, толькі побач ідзе вайна



Новага абвастрэння ва Украіне не чакаецца да 9 траўня.

Асноўная ўвага цяпер канцэнтруецца на меркаваным контрнаступе, які верагодна адбудзецца ў сярэдзіне лета, – пра гэта распавёў Мікіта Ігнаценка:

Калі параўнаць мінулы год з гэтым, то тады я толькі вярнуўся ў Кіеў, дзе пачынаў працаваць з дома, не ведаў, што будзе. Цяпер вярнулася нармальнае жыццё, толькі побач ідзе вайна.

Вайна ва Украіне ідзе 426-ты дзень або роўна 14 месяцаў. Дата правядзення контрнаступу з украінскага боку пакуль трымаецца ў таямніцы.

Беларускае Радыё Рацыя