„Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай”



„Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай”. Пра гэта казалі беларускія праваабаронцы — на канферэнцыі АБСЕ.

У межах канферэнцыі АБСЕ „Катаванні і іншыя сур’ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ” прайшоў івэнт „Беларусь. Сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма”. На ім выступілі і беларускія праваабаронцы.

Паводле інфармацыі „Вясны”, за 2022 год у Беларусі больш за 6000 чалавек былі затрыманыя і рэпрэсаваныя ў розных формах. Гэта каля 15 чалавек штодня, і гэта значыць, што днём кожную гадзіну затрымліваецца адзін чалавек.