Станіслаў Малахвей: Веру ў будучае аднаўленне супрацы з Беларуссю ў развіцці вёсак
Віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Себасцьян Лукашэвіч падпісаў кантракты з 18 пераможцамі партнёрскага конкурсу ў межах Нацыянальнай сеткі вясковых абшараў. Сярод пераможцаў конкурсу – праект Аб’яднання солтысаў Падляшскага ваяводства па развіцці інавацыйных рашэнняўу сельскай гаспадарцы.
Прэзідэнт Аб’яднання Станіслаў Малахвей з Саколкі выказаў спадзеў, што падобныя праекты будуць мажлівы і ў супрацы з Беларуссю ў будучым:
Агульную сума атрыманай падтрымкі ў межах конкурсу ў памеры Нацыянальнай сеткі вясковых абшараў склала 760 тысяч злотых. Сярод праектаў-пераможцаў праекты, якія прадугледжваюць абмены вопытам і ведамі, падтрымку колаў сельскіх гаспадынь, выраб і распаўсюд уласнай сельскагасападарчай прадукцыі, экалагічных касметычных і мыйных сродкаў.
Беларускае Радыё Рацыя