У Беластоку гаварылі пра беларускамоўны стэндап



У Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова на нова». Гэтым разам акрамя практычнай часткі заняткаў артыстка Кацярына Ваданосава распавяла цікавосткі з біяграфіі Янкі Купалы.

А стэндапер Павел Радзевіч распавёў пра беларускамоўны стэндап і пра тое, як жартаваць па-беларуску.

–  Стэндап па-беларуску можа быць, мы яго робім. Аб’яднанне “Пан-стэндап” – беларускія комікі, каторыя ў Варшаве, у Беластоку. Робім канцэрты ў Польшчы ды іншых краінах. На ютуб-каналу  “Пан-стэндап” можна глядзець камедыю па-беларуску.

–  Я спрабую сваімі жартамі як мінімум паказваць, што можна жартаваць на розныя тэмы, якія датычацца і ІТ-сферы, і жанчын, і наркотыкаў, і алкаголю. То-бок усяго, што беларуская мова не толькі пра лапці і пра саху, а пра ўсё, што вас акружае.

Заняткі курсаў «Мова на нова» праходзяць у Беластоку ўжо больш года на рэгулярнай аснове. Раз на два тыдні, па панядзелках у беларускім хабе «Новая зямля».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя