Дыскусія пра гісторыю Падляшша ў рамках гістарычнага клуба Beer&History
У Беластоку ў каворкінгу МостМедыя адбылася дыскусія на тэму гісторыі Падляшша. Госцем клубу быў галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў Падляшша «Ніва» і кіраўнік нашага радыё Яўген Вапа.
На яго думку, такія дыскусіі маюць вялікую карысць для беларусаў з Беларусі, бо ў самой краіне ёсць вялікі прабел у ведах аб жыцці беларускай этнічнай меншасці за межамі краіны. І адметна, што такая дыскусія адбылася менавіта ў дзень памяці продкаў.
– Можам сказаць з гонарам, што аддалі пашану менавіта беларусам, якія былі нашымі продкамі. А мы таксама надалей хочам быць беларусамі. І тое наш такі маральны наратыў, каб пра гэта не забываліся. Думаю, што такая дыскусія важная і патрэбная. Але, як я бачу, гэта паказвае, якія дзесяцігоддзі ўжо страчаныя для нас, беларусаў. І тое, што ёсць ініцыятыва, каб гэта тлумачыць, паказваць, гэта добра.
Дыскусія на тэму гісторыі Падляшша прайшла ў рамках беларускага нефармальнага гістарычнага клуба Beer&History, які ўзнік у Беластоку год таму.
Цыкл такіх дыскусій для беларусаў у Беластоку адбываецца пры падтрымцы фундацыі “Камунікат” і дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя