Навошта Расеі ядзерныя адкіды з БелАЭС?



У межах Чарнобыльскага тыдня сітуацыю вакол БелАЭС і нядаўняга пагаднення паміж Беларуссю і Расеяй аб перадачы, часовым захаванні  і перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы GreenBelarus Talk „Вайна і Энэргетыка”.  

Кажа журналістка заблакаванага ў Беларусі „Зялёнага партала” Таццяна Гендэль:

–   Адпрацаванае ядзернае паліва не павінна было ехаць у Расею першапачаткова. І ўсе чамусьці вырашылі, што павінна. І не звярнулі ўвагу на гэты невялікі нюанс. Што гэта асобнае пагадненне. Калі Беларусь будзе адпраўляць адпрацаванае ядзернае паліва, то атрымліваецца, што мы садзейнічаем адпрацоўцы ядзернай зброі ў Расеі. Таму што яны будуць вымаць плутоній і  выкарыстоўваць яго ў ваенных мэтах. Увогуле яно павінна заставацца ў нас, у той краіне, дзе яго вырабілі, па міжнародных законах.

Паводле ацэнак экспертаў, Беларусь для захавання ядзерных адкідаў вымушана будзе пабудаваць сховішча на сваёй тэрыторыі. Незалежна ад тыпу, такое сховішча стане ідэальнай ваеннай мэтай для атакі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара i kubmedia