„Вясноўцы” зладзілі ў Вільні акцыю “Мы не хочам быць заложнікамі”



Прадстаўнікі праваабарончага цэнтра „Вясна” зладзілі ў Вільні акцыю пад назвай “Мы не хочам быць заложнікамі”. 26 красавіка споўнілася 27 год з заснавання арганізацыі, а таксама 37 год з катасрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Праваабаронцы ўзялі лозунгі са старых плакатаў, якія выкарыстоўваліся ў розныя гады — і не згубілі сваёй актальнасці, адзначыла арганізатарка акцыі:

Шмат з іх не тое што не згубілі сваёй актуальнасці, а нават набылі новыя сэнсы, у тым ліку пра акупацыю, у кантэксце ўварвання Расеі ва Украіну, і ўсяго таго, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі і за тэрыторыяй Беларусі. І таму мы вырашылі абраць такі фармат повязі часоў, повязі людзей, таму што мы ўзялі старыя плакаты, мы іх паказваем сёння, мы ўзялі плакаты, якія неслі зусім розныя беларусы, але мы ўявілі, што іх маглі несці і нашыя зняволеныя калегі.

Зараз за кратамі 6 прадстаўнікоў правааабарончага цэнтра „Вясна”: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк і Леанід Судаленка.

“На жаль, за апошнія трыццаць гадоў сітуацыя ў Беларусі не мяняецца, а становіцца ўсё горш”, —дадалі арганізатаркі акцыі ў Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя