Наталля Васілевіч: У БПЦ дагэтуль застаюцца святары, нязгодныя з цяперашнімі ўладамі



У Беларускай праваслаўнай царкве дагэтуль застаюцца святары, нязгодныя з цяперашнімі ўладамі. У тым перакананая тэолаг, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч:

На тым месцы, дзе яны знаходзяцца, робяць максімум з магчымага. Але голас дыяспары, голас замежных святароў таксама мае значэнне, ён можа агучваць тое, што не заўсёды могуць сказаць людзі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.

«Для многіх людзей падтрымка супольнасці вельмі важная. Без такой падтрымкі ім цяжка выказваць сваю пазіцыю, ісці на нейкія крокі за праўду й за дабро», – мяркуе Наталля Васілевіч.

Беларускае Радыё Рацыя