У Вільні жыве 23 тысячы беларусаў
Беларусы складаюць самую вялікую групу замежнікаў, якія жывуць у Вільні. З пачатку гэтага года ў Літву пераехалі амаль 300 грамадзян нашай краіны — пасля рэлакацыі іх кампаній. Пра гэта прадстаўнікі літоўскіх дзяржструктур распавялі на II Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні, піша «Зеркало».
У Вільні афіцыйна жыве каля 70 тысяч замежнікаў (усяго насельніцтва літоўскай сталіцы складае 600 тысяч чалавек). Гэта тыя людзі, якія ўжо атрымалі ВНЖ і задэкларавалі ў гэтым горадзе сваё месца жыхарства, распавяла дырэктар International House Vilnius Агне Камара.
Больш за траціну з гэтых людзей — беларусы, якіх больш за 23 тысячы. Нашы суграмадзяне складаюць самую вялікую замежную групу, якая жыве ў Вільні. Многія з іх прыехалі пасля жніўня 2020 года, яшчэ больш — пасля пачатку вайны ва Украіне.
Дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце распавяла, што летась у Літве жылі 4600 беларускіх спецыялістаў, якія пераехалі ўслед за сваімі кампаніямі, што рэлакаваліся. Сёлета такіх беларусаў у Літву прыехала амаль 300.