Ніўская выдавецкая справа



Свет­лы пас­ля­ве­лі­код­ны ты­дзень, ня­гле­дзя­чы на што­дзён­ную пор­цыю змроч­нас­ці, са­праў­ды пры­нёс мне аса­бі­ста за­да­валь­нен­не ад спра­вы, якой ап­ра­ча вы­да­ван­ня на­шай га­зе­ты зай­ма­ец­ца Праг­рам­ная ра­да тыд­нё­ві­ка «Ні­ва». Ідзе ме­на­ві­та пра вы­да­ван­не кні­жак аў­та­раў шы­ро­ка і бліз­ка звя­за­ных з рэ­дак­цы­яй, а так­са­ма пра тыя па­дзеі з жыц­ця бе­ла­ру­ска­га на­ро­да, яко­га не­ад’­ем­най част­кай з’яў­ля­ец­ца і бе­ла­ру­ская мен­шасць у Поль­ш­чы. Ме­на­ві­та, па­чаў­шы з 1992 го­да, а гэ­та ўжо трыц­цаць га­доў, вя­дзец­ца вы­да­вец­кая спра­ва — зна­чыць, мо­жам ад­зна­чыць та­кі факт, як на­ту­раль­ны юбі­лей. Дзе­ля гі­ста­рыч­най па­мя­ці на­га­даю, што пер­шай кніж­кай у ніў­скім кні­газ­бо­ры ста­ла вы­дан­не Мі­ры Лук­шы «Дзі­кі птах ве­ра­бей». За тры дзя­сят­кі га­доў, у 2022 го­дзе, дзя­ку­ю­чы тром апош­нім вы­дан­ням мы ў на­шай рэ­дак­цый­най бі­яг­ра­фіі пе­ра­сек­лі мя­жу шас­ці­дзе­ся­ці вы­да­дзе­ных кні­жак, якія з’яў­ля­юц­ца ду­шою і сол­лю ка­рэн­ных бе­ла­ру­саў у Поль­ш­чы.

Пад ну­ма­рам 59 пас­ля доў­гіх га­доў по­шу­каў срод­каў вы­да­лі мы ў пе­ра­кла­дзе на поль­скую мо­ву сла­ву­тую кніж­ку «Бе­жан­ства 1915 го­да». Ар­хіў­ныя ўспа­мі­ны бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны, якія бы­лі выг­на­ны ў глыб Ра­сіі, да­ча­ка­лі­ся двух на­шых бе­ла­ру­скіх вы­дан­няў 2000 і 2015 го­да пад рэ­дак­цы­яй Ві­та­ля Лу­бы. За­раз ме­на­ві­та «Bie­żeń­stwo 1915» 2022 го­да вы­дан­ня вель­мі моц­на за­пат­ра­ба­ва­нае поль­скі­мі чы­тац­кі­мі кру­га­мі, а так­са­ма ты­мі бе­ла­ру­са­мі, якія ўжо не ве­да­юць кі­ры­лі­цы, але пра лёс сва­іх прод­каў хо­чуць ве­даць і па­мя­таць. Ме­на­ві­та «Бе­жан­ства» бы­ло пер­шым вы­дан­нем у гі­ста­рыч­най, пад­ляш­скай ме­му­а­ры­сты­цы, ці па-мой­му на­столь­най Біб­лі­яй па­мя­ці бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны. У 2001 го­дзе Ві­таль Лу­ба ад­рэ­да­га­ваў „У но­вай ай­чы­не. Што­дзён­нае жыц­цё бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны ў між­ва­ен­ны пе­ры­яд” („W no­wej oj­czyź­nie. Co­dzien­ne ży­cie Bia­ło­ru­si­nów na Bia­łos­toc­czyź­nie w ok­re­sie mię­dzy­wo­jen­nym” — zbiór re­lac­ji) і ў 2005 із­ноў з па­да­чы Ві­та­ля Лу­бы вый­ш­ла кні­га „Па­ка­лен­не вай­ны. Што­дзён­нае жыц­цё бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны ў пе­ры­яд вай­ны і аку­па­цыі (1939-1944)” („Po­ko­le­nie woj­ny. Co­dzien­ne ży­cie Bia­ło­ru­si­nów na Bia­łos­toc­czyź­nie w ok­re­sie woj­ny i oku­pac­ji (1939-1944)” — zbiór re­lac­ji). Праз два га­ды, у 2007 го­дзе Ві­таль Лу­ба рэ­да­гуе «Час тры­во­гі і на­дзеі — Што­дзён­нае жыц­цё бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны ў пас­ля­ва­ен­ны пе­ры­яд (1944-1956)». Для на­шай то­ес­нас­ці і па­шы­рэн­ня бе­ла­ру­скай гі­ста­рыч­най па­мя­ці ў Поль­ш­чы вель­мі хо­чац­ца, каб ме­на­ві­та зга­да­ныя кніж­кі бы­лі вы­да­дзе­ны на­мі ме­на­ві­та на поль­скай мо­ве. Зап­ра­шаю ўсіх зай­с­ці на на­шую ніў­скую ін­тэр­нэт-ста­рон­ку і ўваж­лі­ва па­ба­чыць, што нам уда­ло­ся вы­даць ця­гам апош­ніх трыц­ца­ці га­доў.

Пад поў­ным 60-м ну­ма­рам на­шай вы­да­вец­кай спра­вы ў мі­ну­лым го­дзе апы­ну­ла­ся зна­ка­мі­тая кніж­ка Ган­ны Кан­д­ра­цюк-Свя­руб­скай «У прыс­цен­ку ста­ро­га ле­су. Гі­сто­рыі лю­дзей з Бе­ла­веж­скай пуш­чы». Аў­тар­скія су­стрэ­чы і рэ­цэн­зіі на гэ­тую кніж­ку па­каз­ва­юць ад­на­знач­на, што пя­ро аў­тар­кі ў кож­най яе кніж­цы ста­но­віц­ца так моц­ным, пра­ніз­лі­вым і ча­ла­ве­чым, што не даз­ва­ляе чы­та­чу не за­ду­мац­ца над лё­сам ме­жаў і бе­ла­ру­саў. Гэ­та пя­тая кніж­ка на­шай аў­тар­кі, якая па­ба­чы­ла свет у ніў­скай вы­да­вец­кай се­рыі. Спа­дзя­ва­ем­ся на на­ступ­ныя ван­д­ра­ван­ні і ад­к­рыц­ці.

І ме­на­ві­та но­вую дзя­сят­ку ад­лі­ку (па­зі­цыя 61) да трыц­ца­ці­год­дзя вы­да­вец­кай спра­вы Праг­рам­най ра­ды тыд­нё­ві­ка «Ні­ва» ад­к­ры­вае не­ве­ра­год­на ці­ка­вая кні­га Ур­шу­лі Шуб­з­ды «Баць­каў­ш­чы­на колеру зямлі», якая на мі­ну­лым тыд­ні ме­ла сваю пер­шую пра­мо­цыю. Він­шую! Для мя­не, яе вы­даў­цу і рэ­дак­та­ру, вель­мі ха­це­ла­ся вы­даць гэ­тую кніж­ку пра Са­коль­ш­чы­ну, якая ча­ста за­ста­ва­ла­ся па‑за ўва­гай бе­ла­ру­скіх аў­та­раў ад нас — з Бе­ла­сточ­чы­ны і з са­мой Бе­ла­ру­сі. Та­кім чы­нам ха­це­ла­ся вы­даць яе кі­ры­лі­цай і ла­цін­кай, што для ка­та­ліц­ка-пра­ва­слаў­най бе­ла­ру­скас­ці гэ­та­га рэ­гі­ё­на бы­ло на­ту­раль­най гі­ста­рыч­най спад­чы­най. За він­ша­ван­ня­мі ідуць мае спа­дзя­ван­ні на чар­го­выя рэ­пар­цёр­скія ван­д­роў­кі аў­тар­кі па чар­го­вых бе­ла­ру­скіх ме­жах і су­меж­жах, што ад­к­ры­юць мно­гім не­ве­ра­год­ную бе­ла­ру­скую бяз­меж­насць.

І з апош­ніх вы­ход­ных. Про­ста га­на­ру­ся, што не­паў­тор­ная «Поў­ня» Мі­ха­ла Ан­д­ра­сю­ка, вы­да­дзе­ная ў рам­ках ніў­скай біб­лі­я­тэ­кі ў 2018 го­дзе, ме­на­ві­та да­ча­ка­ла­ся поль­ска­га пе­ра­кла­ду Мар­ці­на Рэм­ба­ча і вы­дан­ня Фон­дам «Су­се­дзі» Ан­д­рэя Ка­лі­ноў­ска­га. Ця­пер і поль­скі чы­тач мо­жа дак­ра­нуц­ца да ма­гіі па­ву­цін­на­га сло­ва, выт­ка­на­га ў поў­ні ўні­вер­саль­нас­ці ча­ла­ве­чых по­шу­каў і веч­нас­ці кут­ка пуш­чан­скіх лю­дзей і прыроды.

З па­ва­гай, пуш­чан­скі дзік

Яў­ген Ва­па