Батумі: Чарнобыльскую трагедыю нельга забываць
Грамадскія актывісты з Украіны і Беларусі ўзгадалі на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі пра трагедыю ў Чарнобылі.
Пра свае адносіны да гэтай даты кажуць украінскія актывісты:
– Адказ надта просты і відавочны – каб гэта не паўтарылася. А каб тое не паўтарылася, любая дзяржава павінна дбаць пра ўласных грамадзянаў і пра іх дабрабыт. А не пра эфямерныя якія мэты – пра вялікую Расею, пра штосьці іншае. Нацыя, у адрозненні ад імперыі, дбае пра ўласных гармадзян. Яна шануе жыцці сваіх грамадзянаў.
– Таму што Украіна вельмі моцна пацярпела ад заражэння радыяцыяй, таму што з гэтым сутыкнуліся мае знаёмыя, мае бацькі. І я разумею, што гэта вельмі вялікая праблема, і думаю, што Расея вінаватая ў тым, што яна далей пашырае свае атамныя станцыі.
Акцыя сабрала амаль паўсотні актывістаў з розных куткоў Беларусі і Украіны, якія апынуліся ў Грузіі з-за вайны ва Украіне і рэпрэсіяў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя