Анонс: Міхаіл Кандрацюк, даследчык беларускіх гаворак Падляшша



«Матэрыяльная культура беластоцкай вёскі і яе змены ў святле народных гаворак ХХ стагоддзя».

Такі назоў мае найнавейшая кніжка выдатнага славіста, дыялектолага, мовазнаўцы, шматгадовага выкладчыка Варшаўскага Універсітэту і універсітэта ў Беластоку, сябры Польскай акадэміі навук – прафесара Міхаіла Кандрацюка. Навуковец шмат гадоў даследаваў гаворкі беларускіх вёсак на Беласточчыне.

Сустрэчу з прафесарам Міхалам Кандрацюком ладзіць Культурнае Таварыства «Русь». Мерапрыемства адбудзецца сёння ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры, што па вуліцы святога Мікалая ў Беластоку. Пачатак а 18-тай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя