Вячаслаў Сіўчык: Небяспека ядзернай вайны вельмі вялікая



Дыскусія “Расейская ядзерная экспансія ў цені Чарнобыля – новы выклік для Еўропы” адбылася ў Варшаве.

На падзеі выступілі лідар Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык, спецыяліст у галіне ўстойлівасці і экалогіі Таццяна Новікава, эксперт і вучоны ў галіне ядзернага нераспаўсюджвання і ядзернага тэрарызму Эдвін Лайман і прадстаўнік Вашынгтона па праграме глабальнай бяспекі ў Саюзе неабыякавых навукоўцаў Стывен Янг.

Пасля прамоў экспертаў у аўдыторыі была магчымаць задаць пытанні спецыялістам.

Думкамі і высновамі пасля мерапрыемства падзяліўся Вячаслаў Сіўчык:

– На вялікі жаль, тэма абсалютна трагічная.Таму што мы ўжо дакаціліся да таго, што было толькі пры ўладзе камуністаў, калі была дастаткова вялікая верагоднасць ядзернай вайны. Праўда, зараз ёсць вялікая розніца, таму што тады насельніцтва і на Захадзе, і ў Савецкім Саюзе, і ў іншых краінах моцна рыхтавалі, што ім рабіць, калі, не дай бог, адбудзецца ядзерная вайна. Зараз гэта ўсё згублена. Таксама гэта вельмі важны аспект. Ну і, канешне, проста страшна за Беларусь, постчарнобыльскую краіну, якая заўсёды цяпер будзе постчарнобыльскай.

Дыскусію ў Музеі Вольнай Беларусі падтрымаў намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя