Віктар Бабарыка ўсё яшчэ знаходзіцца ў бальніцы Наваполацка (абноўлена)
Паводле інфармацыі @viktarbabarykaofficial, Віктар Бабарыка ўсё яшчэ знаходзіцца ў цэнтральнай гарадской бальніцы горада Наваполацк. Звесткі аб яго пераводзе, як паведамляецца, не пацвердзіліся
***
Віктара Бабарыку сёння раніцай, 27 красавіка, вывезлі з наваполацкай лякарні, паведамляе тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы.
„Паводле нашай інфармацыі, яго забралі з хірургічнага аддзялення трое супрацоўнікаў калоніі ў форме і некалькі чалавек у цывільным”, — паведамляе выданне.
Па словах суразмоўцы тэлеканала, Бабарыка быў з дрэнажнай сістэмай, ішоў сам і выглядаў збітым.
Нагадаем, «Рабочы рух» паведамляў пра шпіталізацыю Бабарыка ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі ў ноч з 24 на 25 красавіка. Журналістам “Радыё Свабода” пацвердзілі ў шпіталі, што Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі.