Музыкі Vožyk і Bіzon зайграюць свае акустычныя праграмы ў беластоцкім бары Beer4u



«Жывёльная акустыка» ў Беластоку. Музыкі Vožyk і Bіzon, больш вядомыя як Ігар Палынскі ды Антон Шаранкевіч, зайграюць сёння, 27 красавіка, сумесны акустычны канцэрт.

Незвычайную назву імпрэзы тлумачыць – гарадзенскі музыка Антон:

Выклікаўся скласці мне кампанію Vožyk (Ігар Палынскі). Мая мянушка ўжо больш за дзесяць гадоў Bіzon. У выніку атрымліваецца такая «жывёльная» акустыка. Мы будзе граць песні са свайго рэпертуару. Я паспяваю частку сваіх песень. Вожык паспявае частку сваіх песень. У мяне гэта будуць песні, якія напісаныя яшчэ да 2020 года. Напэўна, варта паставіць такую кропку ў пэўным творчым этапе, каб восенню ўжо адыграць больш грунтоўны і змястоўны сэт-ліст.

Vožyk (Ігар Палынскі) — полацкі музыка, лідар гурта Sumarok, які спявае сумныя песні пра радаснае. Бо яны «нібы прызнаюць існаванне ўсіх хібаў свету, усіх недахопаў, але не спыняюцца на гэтым, а з прызнаннем разбураюць іх і настройваюць на жыццё на нейкім новым узроўні», — пішуць пра музыку гурта журналісты.

Bіzon (Антон Шаранкевіч) — гарадзенскі музыка, які грае простыя рытмы і спявае цагляныя рыфмы. Яго песні — падарожныя нататкі, рэфлексіі і асэнсаванне жыццёвых падзей, з якімі музыка гатовы падзяліцца падчас свайго выступу.

Канцэрт «Жывёльная акустыка» адбудзецца сёння, 27 красавіка, у беластоцкім бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя