Свет пабачыла кніга ўспамінаў пра кардынала Казіміра Свёнтка
Свет пабачыла кніга ўспамінаў «Мяне заўсёды ратавала вера…» пра першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка. Ініцыятыва належыць менскаму выдавецтву «Pro Christo».
Укладальнікі сабралі ўспаміны, якія друкаваліся на старонках каталіцкіх часопісаў.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што жыхары Пінска добра ведалі Свёнтка не толькі, як душпастара:
– Усім было вядома пра такое хобі Казіміра Свёнтка, як фатаграфаванне і здымкі на камеру. Унікальныя кадры, на якіх мы можам пабачыць горад, якога ўжо няма. Вельмі важныя яго каментары, адносна яго захаплення паляваннем. Але якім паляваннем. Ён хадзіў з Яўгеніюшам Смолкам на паляванне. Той сапраўды займаўся паляваннем, а Свёнтэк займаўся фотапаляваннем.
Усё доўгае жыццё кардынала, з семінарскіх часоў, неразрыўна звязанае з Пінскам, дзе ён і спачыў у 2011 годзе. У горад над Пінай Свёнтэк вярнуўся ў 1954 годзе пасля дзесяці гадоў зняволення ў сталінскіх лагерах. Тут і адраджаў каталіцкую парафію.
Беларускае Радыё Рацыя