Ва Украіне – маштабная трывога: у Кіеве і рэгіёнах чуваць выбухі
19 гадоў таму
Ва Украіне аб’яўлена маштабная паветраная трывога.
Па стане на 04.30 мясцовага часу сірэны гучаць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У Абласнай вайсковай адміністрацыі Кіева паведамілі пра пагрозу ракетнага ўдару.
У Кіеве і вобласці прагрымелі некалькі выбухаў. Таксама ў сацсетках пішуць пра выбухі ў Дняпры і яго ваколіцах, Палтаўскай вобласці, Чаркаскай вобласці і Мікалаеве.