ЕЗ заклікаў гарантаваць бяспеку Бабарыкі, вызваліць яго і астатніх палітвязняў



„Мы заклікаем улады… надаць яму неадкладную і належную медыцынскую дапамогу, а таксама даць яму доступ да сваіх адвакатаў і сям’і”, — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Еўразвяз адзначае, што амаль праз тры гады пасля фальсіфікаваных выбараў у 2020 года колькасць палітвязняў у Беларусі амаль дасягнула 1.500 і працягвае расці. „Гэтая жудасная вяха сведчыць аб пагаршэнні становішча з правамі чалавека ў краіне”, — канстатуе прадстаўнік ЕЗ.

Ён звяртае ўвагу на паведамленні, што некалькі палітвязняў нядаўна былі шпіталізаваныя пасля гвалту ў турме. У заяве таксама згадваецца, што ў 2021 годзе палітвязень Вітольд Ашурак памёр у калоніі, і ўтрымліваецца чарговы заклік „расследаваць абставіны і прычыны яго смерці”.

Крыніца: pozirkonline