У Варшаве пройдзе ініцыятыва «Напішы віншаванне палітвязню»
У нядзелю, 30 красавіка, у Варшаве адбудзецца ініцыятыва «Напішы віншаванне палітвязню». Яе ладзіць аб’яднанне Беларусы Варшавы.
“Часам нашыя ўдзельнікі звяртаюцца не толькі да зняволенных, але і да цэнзараў, якія чытаюць гэтыя лісты”, – распавядае мадэратар ініцыятывы Цімур Газізаў.
-У адным з лістоў былі словы да цэнзара. Дзе яму была заўвага аб тым, што час можа прайсці, можа нешта змяніцца, і можа быць не толькі суд чалавечы, а можа быць суд іншы. Я думаю, усе разумеюць, які. І ты можаш напісаць гэта і ты разумееш, што, так, у гэтым сэнсе нічога не зменіцца. Але ж і ён гэта прачытае. І можа ён пачне па-іншаму ствіцца да тых віншаванняў.
Ініцыятыва «Напішы віншаванне палітвязню» пачнецца ў 16:00. А перад ёй адбудзецца традыцыйная нядзельная акцыя Беларусаў Варшавы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя