У Варшаве пройдзе выстава, прысвечаная Мікалаю Статкевічу



Лідар беларускай апазіцыі больш за 1000 дзён знаходзіцца за кратамі.

У Варшаве заўтра, 28 красавіка, адкрыецца выстава, прысвечаная лідару беларускай апазіцыі, палітвязню Мікалаю Статкевічу «1000 дзён #».

«Лідар сацыял-дэмакратаў ад пачатку дзевяностых змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, гэта ягоная чацвёртая судзімасць паводле палітычнага артыкула. Статкевіч прысуджаны да чатырнаццаці гадоў пазбаўлення волі. Гэта не проста прысуд за грамадзянскую пазіцыю – гэта рэанімацыя жахлівых сталінскіх вердыктаў за іншадумства. Больш за два месяцы ад яго няма ніякай інфармацыі. На выставе можна будзе пакінуць пажаданні для Мікалая ў часопісе наведвальнікаў, ён абавязкова іх прачытае», – распавялі арганізатары мерапрыемства.

Удзел у мерапрыемстве пацвердзілі вядомыя беларускія апазіцыйныя палітыкі і польскія грамадскія дзеячы.

Адкрыццё выставы – 29 красавіка, Варшава, 16:00, Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11.