“Пінскае Палессе. Падарожжа ў часе”
“Пінскае Палессе. Падарожжа ў часе”. Краязнаўца і экскурсавод Таццяна Хвагіна зладзіла ў Пінску прэзентацыю свайго новага выдання – гэта зборнік выказванняў пра горад над Пінай знакамітых асобаў ХІХ-ХХ стагоддзя. Удзел у мерапрыемстве ўзялі аматары мінуўшчыны і прадстаўнікі турыстычнай галіны не толькі з Піншчыны.
Аўтарка-укладальніца распавяла, што ёй асабліва было прыемна працаваць з тэкстамі Уладзіміра Караткевіча:
– Піша Караткевіч як ён разам са сваімі таварышамі сядзіць на беразе Піны.
Усяго ў зборніку выказванні пра Пінск шаснаццаці вядомых постаццяў, між іншых: Якуб Колас, Рышард Капусцінскі, Казімір Свёнтэк, Луіза Арнер Бойд, Голда Меір і Хаім Вейцман.
Беларускае Радыё Рацыя, эксперт