Экспертка: Трэба дамагацца, каб дзеці ў Польчшы маглі вучыцца па-беларуску
Адукацыя на роднай мове – гэта аснова цывілізаванага свету.
Беларусы, якія апынуліся ў Польшчы, мусяць пра гэта не забываць і рупіцца, каб іх дзеці маглі вучыцца па-беларуску, – кажа літаратарка і перакладчыца Наталля Русецкая.
– Калі беларусам давядзецца застацца ў Польшчы на нейкі доўгі час, то трэба сур’ёзна думаць пра адукацыю беларускіх дзяцей, па магчымасці дапамагаць адкрываць беларускія школы, універсітэты, так, як гэта дзейнічае ва ўсіх еўрапейскіх краінах, дзе ёсць нацыянальныя меншасці. Напрыклад, як у Славаччыне. Гэта невялікая краіна, з невялікай колькасцю насельніцтва, але ёсць рэгіёны, дзе пераважна жывуць венгры, у іх ёсць свае венгерскія школы. Права, законы еўрапейскія дазваляюць нацыянальнай меншасці насамрэч вельмі шмат, у тым ліку права на адукацыю на сваёй мове.
Па стану 30 верасня 2022 года ў Польшчы жылі 59 327 грамадзянаў Беларусі, якія мелі сапраўдны дакумент, што даваў ім права быць у краіне. За мінулы час колькасць беларусаў у Польшчы значна павялічылася, бо працэс масавай рэлакацыі з Беларусі не спыняецца.
Беларускае Радыё Рацыя