У Беларусі размесцяць сховішча для радыёактыўных адходаў



У Беларусі размесцяць сховішча для радыеактыўных адходаў. Пра выбар месца стане вядома праз паўтара года.

Начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугоўская паведаміла, што верагодныя месцы для будаўніцтва пляцоўкі – зоны радыёактыўнага забруджвання.

„На сённяшні момант намі распрацавана нарматыўна-прававая база, якая ўстанаўлівае патрабаванні да пляцоўкі, на якой можа быць такое сховішча размешчана, і, адпаведна, патрабаванні, як гэты працэс павінен быць арганізаваны”, – адзначыла начальнік дэпартамента.

Паводле яе слоў, перад пачаткам будаўніцтва абавязкова пройдуць грамадскія слуханні, а зараз распрацоўваецца тэхзаданне. 

тг Сильные новости