«Нефільтраванае кіно» ў Вільні



У сераду, 3 траўня, у Вільні адбудзецца паказ беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно», адмененага сёлета ў Менску па загадзе мінкульта. Пакажуць беларускую праграму!

Дата: 3 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня

Наведнікаў чакаюць 7 кароткаметражных фільмаў:

АДНОЙЧЫ БЫЛА ЗЯМЛЯ (рэж. Кірыл Халецкі)

МІКАЛАЙ (рэж. Уладзіслаў Санаценка)

ЦІХАХОДКІ: DAMAGE SUPRESSOR (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая)

СМЕЦЦЕВАЯ ГАЛАВА (рэж. Юрый Сямашка)

ПАТЭНЦЫЯЛ (рэж. Кандраценка Вераніка)

КЛАЎСТРАФОБІЯ (рэж.Валеры Карышаў)

ПАЛОН (рэж. Рыта Ціхановіч)

Агульная працягласць фільмаў — 87 хвілін.

Уваход — free donation.