Падрабязнасці выбуху на чыгуначных шляхах пад Бранскам
У тэлеграм-канале Baza з’явіліся новыя падрабязнасці выбуху на чыгуначных шляхах, у выніку якога сышлі з рэек 7 вагонаў цягніка, які рухаўся з Гомеля ў Бранск.
Паводле паведамлення, выбуховае прыстасаванне было ўсталяванае ў трох месцах, пра што сведчаць тры кропкі кантакту, знойдзеныя на цягніку. Магутнасць асноўнага выбуху складала 10 кілаграмаў у тратылавым эквіваленце. Два іншыя выбухі ацэньваюцца ў 200 грамаў у тратылавым эквіваленце.
У выніку выбуху з рэек сышоў двухсекцыйны цеплавоз і 5 вагонаў. Сам цеплавоз і 4 вагоны згарэлі.
Выбух разбурыў частку рэйкі даўжынёй каля 6 метраў і чатыры бетонныя шпалы. На месцы ўтварылася варонка дыяметрам каля 2,5 м і глыбінёй 1,5 м.
Ёсць меркаванне, што падрыўнікоў было як мінімум двое.
Мінтранс Беларусі пацвердзіў тое, што цягнік нумар 2528 належыць Беларускай чыгунцы. Састаў рухаўся з Гомеля ў Бранск і перавозіў нафтапрадукты і піламатэрыялы. Афіцыйна ніхто не пацярпеў.