Вайсковыя самалёты будуць патруляваць паветраную прастору Беларусі



Беларускія і расейскія вайсковыя самалёты будуць патруляваць паветраную прастору Беларусі. Гэта прадугледжана новым этапам комплекснай праверкі боегатоўнасці УС, які пройдзе ў траўні.

Праверка закране воінскія часці і падраздзяленні, якія дыслакуюцца ў Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцях.

„Акрамя падраздзяленняў ад ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, аператыўных камандаванняў, ракетных войскаў і артылерыі, таксама будуць прыцягнуты і падраздзяленні забеспячэння”, — растлумачылі ў Мінабароны.

Плануецца, што ў рамках праверкі будзе прызвана да 1 тысячы ваеннаабавязаных. Адной з асаблівасцей комплекснай праверкі будзе „апрабацыя фармавання атрадаў народнага апалчэння”.

Крыніца: Міністэрства абароны