„Znak Stop” зладзіць у Варшаве акустык-біт-канцэрт



Дуэт з Берасця „Znak Stop” зладзіць у Варшаве акустык-біт-канцэрт. Імпрэза адбудзецца 6-га траўня ў „Beer Station Centrum” (Lwowska, 17).

Пра адметнасці падзеі распавялі музыкі гурта Алёна Палачанская і Андрэй Лугін:

Мы з Андрэем зайграем нашыя новыя песні, якія мы яшчэ не выконвалі ў Варшаве. Гэта будзе песня „Знайду” з новай трылогіі „Форма”. МЫ запрашаем усіх нашых знаёмых і ўсіх слухачоў прыйсці ў „Beer Station Centrum”.

– Назавём гэта проста словам прэзентацыя новай трылогіі і формы. У Варшаве мы сыграем яе ўпершыню. Не ў Варшаве мы ўжо гралі некалькі канцэртаў і як паказала канцэртная практыка гэта трылогія цікавіць людзей, якія пагружаюцца ў гэтыя песні.

Уваход на канцэрт гурта „Znak Stop” будзе за данаты.

Пачатак падзеі – у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя