Чыгунку Беларусі будуць дадаткова ахоўваць вайскоўцы
Пасля падрываў шляхоў 1-2 траўня ў Бранскай вобласці Расеі ўлады Беларусі прынялі дадатковыя меры бяспекі, паведамляе Telegram-канал супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.
Для аховы шляхоў задзейнічаюць войскі: ад пагранічнікаў – да сіл спецыяльных аперацый. Ужо з 2 мая атрады з поўначы Беларусі перапраўляюць у Берасцейскую вобласць, вайскоўцаў размяшчаюць „у палявых умовах”, пішуць чыгуначнікі.
Работнікам БЧ нагадваюць прыметы, па якіх можна вызначаць дыверсанта, за дапамогу ў іх затрыманні абяцаюць узнагароду. Прыкметы, якія агучваюць работнікам, напрыклад, такія: спартыўны целасклад, выкарыстанне слоў „брацішка”, камуфляжныя штаны і тактычныя чаравікі, слабое веданне мясцовасці, вялікі заплечнік і „дзёрзкія паводзіны”.