Вашынгтон з саюзнікамі рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы



Злучаныя Штаты абвінавацілі расейскія ўлады ў катастрофе малайзійскага „Боінга” на ўсходзе Украіны. У сувязі з гэтым Вашынгтон аднаўляе працу з ЕЗ  і „вялікай сямёркай” па ўвядзенні дадатковых санкцый супраць Масквы. З  вельмі жорсткай заявай выступіў прэс-сакратар Белага дому Джордж Эрнэст.

Акрамя таго, Эрнэст сказаў,  што расейскія ваенныя абстрэльваюць салдат украінскай арміі з цяжкай артылерыі на памежнай тэрыторыі.

Пры гэтым прэс-сакратар Белага дома адзначыў, што не ўпаўнаважаны прадстаўляць дадзеныя разведкі, і чакае, калі з гэтай нагоды выкажуцца прадстаўнікі спецслужбаў.

ЕЗ апублікаваў новы спіс высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, звязаныя з роляй Расеі ў канфлікце на ўсходзе Украіны. Сярод названых імёнаў – дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў, дырэктар Службы зьнешняй выведкі Міхаіл Фрадкоў, кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, старшыня Рады бяспекі Мікалай Патрушаў, намесьнік кіраўніка Рады бяспекі Рашыд Нургаліеў, сябра Рады бяспекі Барыс Грызлоў, кіраўнік 5-га ўпраўленьня ФСБ Сяргей Бяседа, дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзегцяроў, губэрнатар Краснадарскага краю Аляксандар Ткачоў.

Санкцыі абвешчаныя і супраць «начальніка мабілізацыйнага ўпраўленьня» ваеннага ведамства так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Паўла Губарава, яго жонкі і яшчэ некалькіх дзеячаў ДНР. Пад санкцыі з гэтага часу трапляюць і абедзьве сэпаратысцкія арганізацыі – так званыя «народныя рэспублікі» — Данецкая і Луганская. Усе імёны і арганізацыі, названыя ў сьпісе, падазраюцца ў падрыве тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны.

«Уладзімір Пуцін і Расея вінаватыя ў трагедыі з малазійскім «Боінгам». Заявіў падчас свайго выступу афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст. Як адзначае агенцтва Reuters, гэта, бадай, самы жорсткі каментар, які зрабілі ЗША пасля гібелі амаль трохсот чалавек. Вашынгтон пацвердзіў, што разам з саюзнікамі рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы.

Сёння ноччу Жазэ Мануэль Барозу абвясціў, што Еўракамісія прадставіла заканадаўчыя прапановы ў сферы санкцыяў, і цяпер справа за самімі краінамі-чальцамі ЕЗ.

Рашэнне пра тое, якія галіны расейскай эканомікі падпадуць пад санкцыі, чакаецца ў аўторак, 29 ліпеня. У сваю чаргу пасол Расеі ў ЕЗ Уладзімір Чыжоў падкрэсліў, што санкцыі не прымусяць Маскву змяніць сваю палітыку па стаўленні да Украіны.

Сёння ноччу Жазэ Мануэль Барозу абвясціў, што Еўракамісія прадставіла заканадаўчыя прапановы ў сферы санкцыяў, і цяпер справа за самімі краінамі-чальцамі ЭЗ.

Рашэнне пра тое, якія галіны расейскай эканомікі падпадуць пад санкцыі, чакаецца ў аўторак, 29 ліпеня. У сваю чаргу пасол Расеі ў ЕЗ Уладзімір Чыжоў падкрэсліў, што санкцыі не прымусяць Маскву змяніць сваю палітыку па стаўленні да Украіны.

ЕЗ апублікаваў пашыраны спіс асоб і кампаній, на якія накладаюцца санкцыі ў сувяз із сітуацыяй ва Украіне. Паведамляе афіцыйны часопіс ЕЗ, у якім апублікавана адпаведнае рашэнне Рады ЕЗ.

У „чорны спіс” патрапілі сярод іншага дырэктар Фэдэральнай Службы Бяспек і Расеі Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Міхаіл Фрадкоў, чальцы Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, БарысГрызлоў і Рашыд Нургаліеў, кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Такім чынам „чорны спіс” павялічыўся яшчэ на 15 чалавек, а таксама на 18 кампаній і арганізацый. Усяго ў пераліку цяпер 87 фізічных асоб і 20 юрыдычных.

Усімім забаронены да лістапада 2014 года ўезд у ЕЗ, а іх актывы, у выпадку выяўлення  такіх у еўрапейскіх банках, падлягаюць замарожванню. У чацвер камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ на ўзроўні амбасадараў дамовіўся аб пашырэнні спісу асоб і арганізацый, якія падпадаюць пад абмежавальныя меры Еўразвяза ў сувяз із сітуацыяй ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя