У Варшаве пройдзе канцэрт навучэнцаў піяністычага аддзялення Беларускай музычнай школы
15-га траўня ў сталіцы Польшчы адбудзецца канцэрт-справаздача навучэнцаў піяністычага аддзялення Беларускай музычнай школы ў Варшаве.
На падзеі выступяць каля 15 дзяцей ад 6 да 14 гадоў. “Будзе ў нас і спецыяльна запрошаны госць”, – распавядае адказная за піяністычнае аддзяленне школы і стваральніца адукацыйнага-піяністычнага блогу “Pianowarsaw” Вольга Стасевіч.
-Гваздом праграмы, акрамя нашых зорачак-дзетак, будзе Кірыл Кедук. Гэта вядомы беларускі піяніст, які працуе зараз галоўным чынам у Еўропе. Гэта наш з Гародні піяніст, таленавіты. Ён для матывацыі дзеткам выканае некалькі п’ес.
РР: Што будзе ўяўляць сабой праграма, выкананая на канцэрце?
-Дзеткі выконваюць розную праграму – і творы барочных кампазітараў, напрыклад, прэлюдыі Баха, зразумела, ровень складанасці адпаведны іх узросту. Больш дарослыя дзеці будуць выконваць больш складаныя праграмы.
Імпрэза пройдзе ў панядзелак, 15 траўня, у Доме Культуры „Прага”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя