У Варшаве адкрылася выстава Надзі Букі “Адраджэнне”



У Варшаве адкрылася выстава Надзі Букі “Адраджэнне”. Акрамя ўласна карцін мастачкі, гасцей вернісажу чакалі відэаарт, музычны перформанс з удзелам хадулісткі.

Арганізатарам мерапрыемства стала арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў”. Распавядае яе прадстаўнік Сяржук Доўгушаў:

– У нас з’явілася ідэя працягнуць выставы і працягнуць знаёмства ўсіх з сучасным беларускім мастацтвам, з беларускімі мастакамі, якія зараз знаходзяцца ў эміграцыі. Першае, што ў нас было, гэта выстава сямнаццаці рэпрэсаваных беларускіх творцаў-мастакоў. Як вядома, мы як „Дом творцаў” працуем з такімі людзьмі, спрабуем яднацца, аб’ядноўвацца, знаёміцца, знаходзіць кантакты і, канешне, дапамагаць.

Куратар выставы “Адраджэнне” – Вольга Шніп. Карціны мастачкі Надзі Букі цяпер можна ўбачыць у Беларускім Моладзевым Хабе да 18 траўня, уваход вольны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя