Еўразвяз думае над тым, як спыніць спробы абыходу санкцый



Еўрапейскі звяз абмяркоўвае новы механізм другасных санкцый супраць дзяржаў, якія дапамагаюць абыходзіць абмежаванні. Для гэтага будуць створаныя два чорныя спісы — краін-парушальнікаў і тых, якім забаронены продаж тавараў, паведамляе Bloomberg.

У ЕЗ занепакоеныя недастатковай эфектыўнасцю гандлёвых санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі, Беларусі і шэрагу іншых дзяржаў. Напрыклад, імпарт у Расею паўправаднікоў, інтэгральных схем і іншых тэхналогій з Казахстана, ААЭ, Турцыі і Кітая пасля ўвядзення санкцый вырас у разы.