Беларусь увяла пагранічны кантроль на ўездзе з Расеі
На ўездзе ў Беларусь з Расеі ўвялі часовы памежны кантроль.
У людзей, якія ўязджаюць у краіну, правяраюць пашпарты. Прадстаўнік Памежнага камітэту пракаментаваў увядзенне кантролю на мяжы наступным чынам, перадае „Свабода”: „Гэта ў рамках выканання ратыфікацыйнага пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў з Расеяй”.
Заявы Лукашэнкі і сілавікоў, якія кажуць пра рост небяспекі на межах з Беларуссю, кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў называе „стварэннем інфармацыйнага ворага”, каб быць падрыхтаванымі да ўступлення ў вайну:
„Вы бачыце, што робіцца ў Расеі. Там кожны дзень нешта выбухае, дроны лятаюць на Краснай плошчай. Таму ўлады ў Беларусі спалохаліся, што тыя, хто робіць гэтыя акцыі ў Расеі, прыедуць у Беларусь. Таму і ўвялі гэты памежны кантроль. Яны бачаць пагрозу, што можа прыйсці з Расеі”.
У тэлеграм-каналах паведамляюць, што на мяжы ўжо з’явіліся чэргі. Асабліва пільна правяраюць расейцаў.
Тэлеграм-канал „МотолькоПомоги” паведамляе пра вялікую чаргу на трасе М-1: усіх выганяюць з машын, абшукваюць і запісваюць дакументы.