Беларускі моладзевы савет «Рада» выдаў зборнік «Беларусь. Моладзь. Жыве»
Беларускі моладзевы савет «Рада» выдаў зборнік «Беларусь. Моладзь. Жыве». Зборнік прадстаўляе сабой спробу даведацца, як сябе адчувае беларускі незалежны моладзевы сектар пасля 2020 года.
Журналіст Радыё Рацыя Міхась Андрасюк паразмаўляў з прадстаўніком «Рады» Лявонам.
РР: Лявон, скажыце, якая яна, беларуская моладзь, пасля 2020 года.
Прадстаўнік «Рады»: Мне ўсё ж падаецца, што засталася дэмакратычнай і гэта паказвае наш зборнік. У ім паказаныя намаганні і думкі сямі маладых актывістаў, якія распавялі як зараз жыць пасля 2020 года. І безумоўна гэта тая праца, каб зразумець, што адбылося ўжо, калі прайшоў пэўны час пасля рэвалюцыі, і людзі знаходзяцца, хто за кратамі, хто ў бяспецы, але за мяжой. І вось яны паспрабавалі распавесці, як зараз жывецца. Трэба сказаць, што зборнік таксама існуе на ангельскай мове. Можа быць гэта была першая задача, каб распавесці таксама міжнародным актарам – міжнародным журналістам, што зараз адбываецца ў Беларусі. Але, канешне, асноўная частка зборніка надрукавана на расейскай і беларускай мовах.
РР: Маладыя людзі, з якімі вы размаўлялі, сярод іх ці ёсць тыя, якія знаходзяцца ў Беларусі, ці толькі тыя, якія за мяжой?
Прадстаўнік «Рады»: Не, канешне, у мэтах бяспекі нашы рэспандэнты не могуць знаходзіцца ў Беларусі. Яны знаходзяцца ўсе за мяжой.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя