Затрымалі ўладальнікаў сеткі крам “Мода Макс”
Уладальнікі сеткі крам сэканд-хэнду «Мода Макс» сталі фігурантамі крымінальнай справы па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 243 КК). Заснавальніца сеткі Ала Хадасевіч і яе нявестка Іна Хадасевіч былі затрыманыя, а сын Алы, Пятро Хадасевіч, знаходзіцца ў Латвіі.
Акрамя падатковых абвінавачанняў, сям’я таксама падазраецца ў падтрымцы пратэстаў. Пра гэта расказаў у сюжэце тэлеканал СТБ. Сцвярджаецца, што ў перыяд з 2019 па 2022 год фігуранты нібыта не заплацілі ў бюджэт падатак у суме больш за 2 мільёны беларускіх рублёў».
СТБ паведамляе, што члены сям’і Хадасевіч нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, падпісваліся на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, пералічвалі грашовыя сродкі ў «дэструктыўныя» фонды, закрывалі крамы датэрмінова ў дні пратэстаў і звальнялі або дэпрэміравалі супрацоўнікаў, якія не падтрымалі пратэсты. Cетка крамаў «Мода Макс» пакуль працягвае працаваць.
Беларускае Радыё Рацыя