Антон Малкін: Трэба ствараць беларуска-ўкраінскую альтэрнатыву



Увага беларусаў Нямеччыны цяпер сканцэнтраваная на датах 8 ды 9 траўня.

Антон Малкін. Фота: ютуб-канал «БелДыяспара ТБ»

Расейскія дэманстрацыі часткова дазволеныя, таму трэба ствараць беларуска-ўкраінскую альтэрнатыву і распавядаць пра сапраўдны стан рэчаў, – адзначыў беларус Антон Малкін:

–  У палітычна-прававой частцы ў нас „на носе” зараз 9 Мая. Гэта даволі напружаная пара. Тут у нас адбыўся зрух. Цяпер мясцовых лідараў прапуцінскага аб’яднання вінавацяць яшчэ ў фінансаванні расейскай арміі. З аднаго боку – гэта добра, бо ёсць магчымасць поўнасцю забараніць мясцовае прапуцінскае аб’яднанне. З іншага боку гэта не вельмі добра, бо не паспяваем іх закрыць да 8 траўня.

Антон Малкін дадаў, што значная частка высілкаў беларусаў Нямеччыны зараз таксама сканцэнтраваная на дапамозе палітвязням і іх сем’ям непасрэдна ў Беларусі.

Цалкам гук у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя