Прыгожын зноў кажа, што выведзе сваіх наймітаў з Бахмуту 10 мая



Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын адказаў крытыкам, якія лічаць, што вагнераўцы павінны застацца ў Бахмуце, браць яго да канца і загінуць там. Ён пацвердзіў, што выведзе войскі 10 мая.

Паводле Прыгожына, у Бахмуце расейцамі захоплена каля 95 працэнтаў тэрыторыі горада. Тыя пяць працэнтаў, што засталіся, для так званага развіцця поспеху і паходу войска далей на захад ніякай ролі не маюць.

Прыгожын кажа, што ў ПВК «Вагнер» няма боепрыпасаў, і ніхто на яго так і не выйшаў, каб боепрыпасы даць у неабходным аб’ёме. Прыгожын сказаў, што ў вайне з Украінай загінулі або былі цяжка параненыя дзясяткі тысяч вагнераўцаў. Таму ён хоча захаваць ПВК у тым выглядзе, у якім яна цяпер ёсць. Аперацыя “Бахмуцкая мясарубка” скончаная, абвясціў Прыгожын.

Беларускае Радыё Рацыя