Супрацоўнікі гомельскага радыё асуджаныя за „экстрэмізм”
20 гадоў таму
Супрацоўнікі гомельскага радыё асуджаныя за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
На працоўным месцы 5 траўня затрымалі рэдактара гомельскага радыё Сяргея Краснабарода і яшчэ трох супрацоўнікаў — вядучых Жану Мініну і Анастасію Грыцэнка, гукарэжысёра Арцёма Васількова. Верагодна, гаворка ідзе пра дзяржаўную радыёстанцыю „Гомель FM”, якая ўваходзіць у структуру РУП РТЦ „Тэлерадыёкампания „Гомель”.
Суд Цэнтральнага раёна горада ўсіх чатырох асудзіў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Праваабаронцам вядомы толькі вынік суда над Краснабародам — 15 сутак арышту. Ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ.
Крыніца: t.me/viasna96