Дапамога беларускім і ўкраінскім уцекачам у Вільні
Палітуцекачы з Беларусі і бежанцы ад вайны ва Украіне не застаюцца па-за ўвагай грамадства ў Літве. У Вільні існуе некалькі дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць ім з юрыдычнымі кансультацыямі, фінансавай, матэрыяльнай і харчовай дапамогай. А таксама арганізуюць для дзетак і дарослых разнастайныя курсы, трэнінгі, майстар-класы ды іншыя ініцыятывы.
Сярод такіх арганізацый у Вільні – “Наш дом”, якой кіруе Вольга Карач. Амаль кожны тыдзень яна прымае гуманітарныя грузы ад нямецкай праваабарончай арганізацыі IGFM.
Паводле Вольгі Карач, на днях прыехала чарговая фура з 15 тонамі гуманітарнай дапамогі.
– Праваабарончая арганізацыя “Наш дом” сустракае чарговы гуманітарны груз ад нашых партнёраў IGFM для беларусаў і ўкраінцаў Літвы. Сустракаем, дапамагаем, разбіраем, прыходзім і не здаёмся! Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Беларусы, якія прыехалі ў Літву з адной валізкай, асабліва вельмі ўдзячныя арганізацыі “Наш дом” за дапамогу:
– “Наш дом”, канешне, больш за ўсіх дапамагае беларусам і не толькі беларусам, але і ўкраінцам, зрабіць жыццё тут боль камфортным. Таму што, канешне, можна жыць аскетычна з адной лыжкай, з адной шклянкай, з адным кубкам, але гэта агулам складана. Дзякуючы “Нашаму дому” мы жывём нармальным жыццём.
– Я даведалася пра дапамогу ў “Нашым доме” адзеннем і ежай і вельмі здзівілася. Наколькі я ведаю ад сваіх знаёмых, якія імігравалі ў Польшчу, такой дапамогі ім ніхто не зладзіў.
Прадстаўнікі арганізацыі “Наш дом” жадаюць, каб як мага больш беларусаў Літвы даведалася пра іх дапамогу і запрашаюць да сябе ўсіх уцекачоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Атрымаць яе ў Вільні можна па адрасе: Vilnius, Kareiviu g. 11, а скласці заяўку на харчовы набор можна на сайце арганізацыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя